Тодар Нарбут, бацька нашай гісторыі і талентавіты ваенны інжынер-фартыфікатар. Аўтар праекта пабудовы Бабруйскай крэпасці, адзін з ініцыятараў і суаўтараў пабудовы Барысаўскага перадмостнага ўмацавання, якое больш зараз вядома пад назвай "Батарэі", Дрысенскага ўмацаванага лагеру на правым і левым берагаз Дзвіны, троху ніжэй Дрысы (Верхнядзвінска), Бачэйкаўскай крэпасці.
Бабруйская крэпасць і перадмостнае ўмацаванне ў Барысаве захаваліся і маюць статус помнікаў, Умацаванні Дрысенскага лагеру захаваліся фрагментарна, у асноўным на правым беразе Дзвіны, а праект Бачэйкаўскай крэпасці застаўся на паперы.
На малюнках:
1. Т.Нарбут
2. План Бабруйскай крэпасці
3. Барысаўскае перадмостнае ўмацаванне не плане горада 1941 г.
4. Земляныя ўмацаванні Дрысенскага лагера на мапе 1932 г.
5. Праект Бачэйкаўскай крэпасці