starcom68 (starcom68) wrote,
starcom68
starcom68

Имеем ли мы право на наше историко-культурное наследие?

Вчера в суде Центрального района Минска вынесено решение по иску к Министерству культуры Республики Беларусь на предмет незаконного согласования проектной документации по строительству моста через ров Кобринского укрепления Брестской крепости при котором был снесен участок вала и нарушена историческая планировочная структура крепости.
Суд признал законность и научную обоснованность (!) строительства нового моста и въезда в крепость, там где его никогда не было.
С одной стороны это показатель общего кризисного состояния беларуской науки, готовой "научно обосновать" любой каприз власти, с другой -  четко обозначает волюнтаристскую позицию беларуского Минкульта, которое может утвердить любое проектное решение, не только противоречащее законодательству об охране культурного наследия, но и наносящее прямой ущерб таком знаковому объекту на постсоветском пространстве как Брестская крепость.
Несмотря на то, что Минкульт фактически получил карт-бланш на любое деяние с объектами культурного наследия и желания чиновника поставлены выше закона, история с мостом будет иметь дальнейшее продолжение в судебных инстанциях.

17 сакавіка 2014 г. у судзе Цэнтральнага раёна Мінска пад старшынствам суддзі Алены Семак была падведзена рыса пад разглядам скаргі каардынатара “Руха “За Свабоду” па г. Брэсту, сябры Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Дзяніса Турчаняка на дзеянні Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь па ўзгадненню праектнай дакументацыі на пабудову маста праз роў Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці, пры ўзвядзенні якога пашкоджаны земляныя абарончыя валы Кобрынскага ўмацавання, парушана гістарычная планіровачная структура Брэсцкай крэпасці.

Хацелася б нагадаць, што праектная дакументацыя на выкананне дадзеных прац была ўзгоднена Міністэрствам культуры ў парушэнне дзеючага заканадаўства, якое прадугледжвае абавязковы разгляд праектаў навукова-метадычнай радай і забараняе ўзгадненне дакументацыі ў выпадку, калі радай яна не адобрана. Гэтая норма тычыцца помнікаў нулявой, першай і другой катэгорыі, а таксама зонаў аховы дадзеных помнікаў, калі працы праводзяцца ў іх межах. Міністэрства культуры праект узгадніла без яго разгляду на радзе.

А сама праектная дакументацыя на ўзвядзенне маста праз абвадны канал Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці выканана не тое, што без адпаведнага навуковага абгрунтавання, а насуперак матэрыялам даследаванняў, што прывяло да змены гістарычнай планіровачнай структуры гісторыка-культурнай каштоўнасці (на дадзеным месцы заезд у крэпасць і мост праз роў адсутнічалі), пашкоджанню равеліна Кобрынскага ўмацавання пры правядзенні прац.

Ход папярэдніх пасяджэнняў асвятляўся (http://pomniki.budzma.org/news/tsyazhba-z-minkultam-dzyen-pyershy, http://pomniki.budzma.org/news/17-sakavika-pracyahnyecca-sud-pa-budawnictvu-mosta-w-bresckay-krepasci). Апошні дзень разгляду справы нічым не адрозніваўся ад папярэдніх. Бакі працэсу засталіся на сваіх пазіцыях. Пазіцыя Дзяніса Турчаняка, заяўніка, была падтрымана Антонам Астаповічам, старшынёй Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, які прадстаўляў у судзе інтарэсы грамадскага аб’яднання.

Ну і 17-га сакавіка адбылася развязка. Пасля спрэчкі бакоў было вынесена рашэнне суда. Рашэнне само па сабе чаканае. Ніхто, ні заяўнік, ні прадстаўнік грамадскага аб’яднання, не чакалі вердыкту на сваю карысць. Але тое, шта адбылося насамарэч, пераўзышло ўсе чаканні. Ладна, што ў задавальненні скаргі суд адмовіў, ладна, што ў вусным тлумачэнні пасля агалашэння рашэння суда суддзя Алена Семак заявіла пра законнасць дзеянняў Міністэрства культуры па ўзгадненню дакументацыі.

Не толькі пра законнасць, але і пра навуковую абгрунтаванасць. Аказваецца ў нас у краіне унікальныя навукоўцы, якія могуць абгрунтаваць тое, чаго ніколі не было. У гэтым выпадку спрацавала геніяльнасць навуковага кіраўніка Брэсцкай крэпасці Уладзіміра Казакова, які навукова абгрунтаваў транспартны праезд у крэпасць і мост праз абвадны канал у тым месцы, дзе іх ніколі не існавала. А ў прынцыпе – нічога дзіўнага. Абгрунтаваны ж навукова ў Мінску, у гістарычным цэнтры, і забудова Нямігі, і будоўля на Зыбіцкай, і “Чыжоўка” ля Траецкага. Ды і не толькі ў Мінску геніяльныя навуковыя адкрыцці ў галіне працы з помнікамі назіраць можна.

Самае галоўнае, гэта тое, дзеля чаго было варта прысутнічаць на ўсіх судовых пасяджэннях, губляць досыць вялікі час, палемізаваць з апанентамі. Гэтае галоўнае – выснова суддзі аб тым, што ўзгадненне праектнай дакументацыі на выкананне прац на помніках – неад’емнае права Міністэрства культуры, якое ўвогуле аніякаму аспрэчванню не падлягае.

А нашыя грамадзяне, нягледзячы на гарантаваныя ў тэорыі Канстытуцыяй, законамі “Аб культуры” і “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь” правамі на культурнае жыццё, на гісторыка-культурную спадчыну і на ўдзел у ахове гісторыка-культурнай спадчыны, на практыцы гэтых правоў не маюць. Дзеянні Міністэрства культуры па ўзгадненню прац на помніках. якія прыводзяць да страт іх адметных рысаў, а ёсць выпадкі і да знішчэння, не ўціскаюць, па версіі суда, правы простых грамадзян.

Найбольш анекдатычна, практычна, як непрыкрыты здзек, прагучала, што ў дадзеным выпадку, з мастом і праездам у Кобрынскае ўмацаванне, правы грамадзян, у прыватнасці заяўніка, Дзяніса Турчаняка, на гісторыка-культурную спадчыну не тое, што ўціснуты, а нават зусім наадварот – пашыраны, бо новы мост і новы праезд у крэпасць ствараюць большыя магчымасці, каб патрапіць на тэрыторыю помніка.

Не буду пісаць пра перспектыву. Для нас асабіста справа яшчэ не закрыта, будзем працаваць далей. Хацелася б падзяліцца думкай, што адбыўся прэцэдэнт, і прэцэдэнт вельмі сумны. На судовым узроўні Міністэрству культуры дадзены карт-бланш на любыя дзеянні ў адносінах да спадчыны, як органу дзяржаўнага кіравання, які мае выключныя правы па прыняццю рашэній у адносінах да правядзення прац на помніках, узгаднення праграм гэтых прац, праектаў, па афармленню дазволаў на выкананне прац. Па сутнасці, жаданні чыноўніка судом пастаўлены вышэй Закона.

Источник: Сайт Беларуского добровольного общества охраны памятников истории и культуры
Tags: sos, Беларусь, Брест, Вандализм, Крепость Брест
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 1 comment